Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Кніжная карусель

081125Книжная карусель1
081125Книжная карусель2
081125Книжная карусель3
081125Книжная карусель4
081125Книжная карусель5
081125Книжная карусель6
081125Книжная карусель7
081125Книжная карусель8
previous arrow
next arrow

Восень – самая прыгожая пара года, гэта час парасонаў, што даўно застаяліся ў куце, а яшчэ час чытаць добрыя кнігі, якія стаяць на кніжных паліцах бібліятэкі і чакаюць свайго чытача. У Каралінскай сельскай бібліятэцы падчас восеньскіх канікул была праведзена кніжная карусель Кніжны парасон ад непагоды”. Падчас мерапрыемства ўсім было весела і для кожнага знайшлося заданне. Выконваючы заданні бібліятэкара, дзеці ўспаміналі добрых і злых, смешных і сумных, вясёлых і знаходлівых герояў казак і апавяданняў. А таксама дружна прымалі ўдзел у конкурсах і рухомых гульнях. Час праляцеў хутка, цікава, а галоўнае з карысцю.