
Падчас восеньскіх канікул вучні Князеўскай СШ разам з бібліятэкарам Князеўскай сельскай бібліятэкі на краязнаўчай гадзіне “Краявіды роднага краю” разбіралі такое паняцце, як “патрыятызм”. З дапамогай твораў класікаў беларускай літаратуры пераканаліся ў харастве беларускай прыроды, даведаліся пра традыцыі і звычаі нашага краю. А калі бібліятэкар прапанавала вершы мясцовых аўтараў, то пераканаліся і ў прыгажосці сваіх краявідаў. Напрыканцы мерапрыемства ўсе згадзіліся, што кожны з нас павінен ганарыцца той мясцінай, дзе нарадзіўся і жыве, павінен любіць родны куточак, сваю малую радзіму.


