Бібліятэкар Славаціцкай сельскай бібліятэкі-клуба падчас гадзіны цікавага чытання “Краявіды роднага края” пазнаёміла прысутных з гісторыяй населенага пункта Славацічы і жыццём аграгарадка ў цяперашні час. Потым дзеці паслухалі і самі чыталі ўслых вершы паэтаў аб родным краі. Пазнаёміліся з кніжнай выставай «Маёй зямлі куточак дарагі».





