Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Сустрэча-прэзентацыя сямейных рэцэптаў “Восень нам дары дала, захавай іх для сябе”

091125Встреча-презентация семейных рецептов Осень нам дары дала, сохрани их для себя7
091125Встреча-презентация семейных рецептов Осень нам дары дала, сохрани их для себя6
091125Встреча-презентация семейных рецептов Осень нам дары дала, сохрани их для себя5
091125Встреча-презентация семейных рецептов Осень нам дары дала, сохрани их для себя4
091125Встреча-презентация семейных рецептов Осень нам дары дала, сохрани их для себя3
091125Встреча-презентация семейных рецептов Осень нам дары дала, сохрани их для себя2
091125Встреча-презентация семейных рецептов Осень нам дары дала, сохрани их для себя1
previous arrow
next arrow

Восень — гэта не толькі прыгожая пара года, але і пара падвядзення вынікаў. Вынікаў лета, вынікаў нашай працы ў цёплы час вясны і лета. Бо восень не проста так раздорвае свае дары… Яна дае іх працавітым, запаслівым, актыўным, мэтанакіраваным.

У гэты нядзельны лістападаўскі дзянёк жыхаркі аграгарадка Крывічы сустрэліся не проста для таго, каб пасядзець, пагаварыць, папіць гарбату ў цёплай утульнай кампаніі. Запаслівыя гаспадыні прынеслі свае нарыхтоўкі на зіму, дэгуставалі салаты, варэнне, джэм. Не абышлося і без салодкай выпечкі да гарбаты з нарыхтаваных яблыкаў, сліў, вішні. Гаспадыні дзяліліся рэцэптамі, абмяркоўвалі найбольш упадабаныя нарыхтоўкі. З нарыхтовак і восеньскіх дароў атрымалася вельмі прыгожая і яркая выстава.