У Зэльвенскай раённай бібліятэцы з вучнямі 1 “Б” класа гімназіі №1 да Міжнароднага дня энергазберажэння праведзена віктарына “Што сёння зберажом – заўтра спатрэбіцца”. Дзеці даведаліся, як правільна эканоміць электраэнергію, ваду і іншыя рэсурсы, а таксама чаму гэта важна для прыроды. Вучні адказвалі на пытанні, разгадвалі загадкі, удзельнічалі ў конкурсах і нават разыгрывалі сцэнкі аб разумным выкарыстанні энергіі. Віктарына дапамагла дзецям зразумець, што кожны можа ўнесці ўклад у абарону планеты.
“Што сёння зберажом – заўтра спатрэбіцца”