У Каралінскай сельскай бібліятэцы з удзелам старшыні Каралінскага сельсавета Бурдука Алега Лявонцьевіча прайшла гутарка—разважанне “Добраўпарадкаванне краіны – справа рук кожнага”. У пачатку мерапрыемства бібліятэкар нагадала, што кіраўнік дзяржавы падпісаў указ №1, якім 2025 год аб’яўлены Годам добраўпарадкавання. Гэты год дае старт пяцігодцы якасці і прадугледжвае комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на стварэнне і падтрыманне зручнага, бяспечнага, сучаснага і эстэтычна арганізаванага асяроддзя жыццядзейнасці людзей. Удзельнікаў мерапрыемства цікавіла пытанне аб добраўпарадкаванні нашага аграгарадка, якія будуць змены. Алег Лявонцьевіч агучыў, што ў планах на будучыню па добраўпарадкаванні аграгарадка, таксама расказаў аб рабоце са старымі дамамі. Напрыканцы мерапрыемства паглядзелі відэаролік і пазнаёміліся з літаратурай дадзенай тэматыкі. У ходзе гутаркі ўсе прыйшлі да высновы, што добраўпарадкаванне пачынаецца са свайго двара.







