Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Вам знаёмы такі звярок?”

151125Вам знаком такой зверек1
151125Вам знаком такой зверек2
151125Вам знаком такой зверек3
151125Вам знаком такой зверек4
previous arrow
next arrow

У Бародзіцкай сельскай бібліятэцы з дзецьмі праведзена гульня-віктарына “Вам знаёмы такі звярок?” Спачатку мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з жывёльным светам Беларусі, расказала, якіх звяроў мы называем драпежнікамі, аб звычках дзікіх звяроў. Затым у гульнявой форме зачытвала інфармацыю аб той ці іншай жывёле, а дзеці вызначалі, аб якім звяры ідзе гаворка. Падчас гульні-віктарыны дзеці даведаліся шмат новай і карыснай інфармацыі пра дзікіх жывёл і пазнаёміліся з літаратурай пра іх.