Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Гутарка “Гвалт у сям’і, гвалт у грамадстве. Так бывае”

151125Насилие в семье, насилие в обществе. Так бывает2
151125Насилие в семье, насилие в обществе. Так бывает1
previous arrow
next arrow

У Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе прайшла гутарка “Гвалт у сям’і, гвалт у грамадстве. Так бывае”. У пачатку ўвазе ўдзельнікаў мерапрыемства былі прадстаўлены наглядныя матэрыялы па тэме гвалту і яго прафілактыкі. Бібліятэкар вяла з прысутнымі гаворку пра сям’ю, пра каханне і павагу ў ёй, аб выхаванні падрастаючага пакалення, аб прадухіленні гвалту ў дачыненні да блізкіх людзей. Сям’я для кожнага з нас -самае галоўнае, самае патрэбнае ў жыцці. І калі ў сям’і пануюць паразуменне, давер і цяпло — гэта сапраўднае шчасце.