Крывіцкая сельская бібліятэка-клуб запрасіла наведвальнікаў на гадзіну інфармацыі “На беларускай радыёхвалі”. Вядучая паведаміла аб 100-гадовым юбілеі пачатку радыёвяшчання ў Рэспубліцы Беларусь. “Увага! Гаворыць Мінск!”. Менавіта з гэтых слоў 15 лістапада 1925 года ў 18 гадзін 30 хвілін пачалося радыёвяшчанне радыёстанцыі РВ-10 імя Саўнаркама БССР у Мінску. Сучасны свет немагчымы без радыё, тэлебачання, мабільных тэлефонаў і інтэрнэту. Усё гэта даўно стала часткай нашага побыту. Аднак сто гадоў таму нічога з гэтага ў звыклым жыцці не было, інфармацыю можна было атрымаць толькі з газет. І сёння асноўнымі крытэрыямі вяшчальнай палітыкі беларускага радыё застаюцца аператыўнасць, актуальнасць, дакладнасць, кампетэнтнасць. Прыярытэтам вяшчання з’яўляецца аператыўная і дакладная інфармацыя. Вядучая коратка асвятліла гісторыю развіцця радыёвяшчання ў Беларусі з 1925 года і па нашы дні. А затым прапанавала зрабіць фота ў этнаграфічным кутку клуба каля старога радыёпрыёмніка савецкіх часоў, дзе маладое пакаленне магло пастарацца ўявіць сабе абстаноўку таго часу, а іх бацькі – успомніць сваё юнацтва.






