У Зэльвенскай раённай бібліятэцы прайшла акцыя “Давайце падорым часцінку дабра”. Рабяты пагутарылі пра тое, што такое дабрыня, прачыталі казкі пра добрыя ўчынкі, гулялі ў гульні “Казачны герой — добры ці злы”, “Добрыя рыфмы”, “Скарбонка добрых учынкаў”, якія выклікалі жаданне ў дзяцей здзяйсняць добрыя ўчынкі, аказваць дапамогу тым, хто ў ёй мае патрэбу. Дзеці прыдумлялі свае добрыя справы, якія па сілах ім здзейсніць. Мерапрыемства працягнулася калектыўнай творчай працай – рабяты адлюстравалі на лістку паперы тое, што для іх з’яўляецца добрым учынкам. У завяршэнне акцыі дзеці прыйшлі да высновы, што трэба жыць так, каб было як мага больш добрых спраў, усмешак, радасці і шчасця! Бо дабрыня ўпрыгожвае чалавека!











