Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


«Где любовь и свет, там горя нет»

211125Где любовь и свет, там горя нет1
211125Где любовь и свет, там горя нет2
211125Где любовь и свет, там горя нет3
previous arrow
next arrow

Штогод 25 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў адносінах да жанчын. Гэты дзень усталяваны з мэтай прыцягнення ўвагі да праблемы гвалту ў адносінах да жанчын і дзяўчынак, а таксама падтрымкі і абароны іх правоў.

Бібліятэкарам Елкоўскай сельскай бібліятэкі для работнікаў дзіцячага садка аг. Елка была праведзена гутарка “Дзе каханне і святло, там гора няма. Падчас мерапрыемства бібліятэкар распавяла, што з’яўлялася гістарычнай перадумовай Дню барацьбы з ліквідацыяй гвалту. Слухачы таксама даведаліся пра віды гвалту, як паводзіць сябе ў такіх сітуацыях, куды ісці і звяртацца па дапамогу і падтрымку. Удзельнікі мерапрыемства прыйшлі ўсе да аднаго меркавання, “гвалт цярпець нельга. Усім прысутным былі ўручаны памятныя буклеты “Не маўчыце!” з адрасамі і тэлефонамі даверу.