Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Па старонках казак Уладзіміра Караткевіча

261125По страницам сказок Владимира Короткевича1
261125По страницам сказок Владимира Короткевича2
261125По страницам сказок Владимира Короткевича3
261125По страницам сказок Владимира Короткевича4
261125По страницам сказок Владимира Короткевича5
previous arrow
next arrow

Бібліятэкар Елкаўскай сельскай бібліятэкі запрасіла сваіх юных чытачоў здзейсніць літаратурную вандроўку “Па старонках казак Уладзіміра Караткевіча”. Дзеці пазнаёміліся з яго біяграфіяй і творчасцю. Прысутных вельмі ўразіла, што Караткевіч ужо ў тры з паловай гады ўмеў чытаць, а ў шэсць пісаў вершы і апавяданні. Удзельнікі з задавальненнем шукалі твор па пачатку, шукалі лішняга героя казкі, вызначалі, якім казкам адпавядаюць прыказкі, складалі назвы казак, шукалі адказы на пытанні: чаму верабей скача двума нагамі, чаму ў савы рознакаляровыя пер’і інш. Усе адказы на пытанні дзеці змаглі знайсці на кніжнай выставе “Уладзімір Караткевіч – дзецям”.