Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Рамантык беларускай літаратуры”

271125Романтик белорусской литературы1
271125Романтик белорусской литературы2
271125Романтик белорусской литературы3
271125Романтик белорусской литературы4
271125Романтик белорусской литературы5
271125Романтик белорусской литературы6
previous arrow
next arrow

У рамках святкавання 95-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, класіка беларускай літаратуры, у Зэльвенскай раённай бібліятэцы адбылося чарговае паседжанне літаратурнай гасцёўні “Ліра” у фармаце літаратурнай гадзіны “Рамантык беларускай літаратуры.

Падчас мерапрыемства ўдзельнікі мелі магчымасць даведацца пра жыццёвы шлях і творчасць Уладзіміра Караткевіча. Пазнаёміліся з найбольш яскравымі творамі аўтара, праслухалі цытаты з яго творчасці. Прысутныя падзяліліся ўласнымі ўражаннямі ад яго твораў. Далей была прадастаўлена магчымасць паглядзець фрагмент з фільма Дзікае паляванне караля Стаха,  прагучалі ўрыўкі з твораў Уладзіміра Караткевіча, а таксама вершы са зборнікаў “Матчына душа”, “Вячэрнія ветразі”, “Мая Іліяда”, якія чыталі ўдзельнікі літаратурнай гасцёўні “Ліра”.

Мерапрыемства прайшло ў цёплай і ўтульнай атмасферы, спрыяльнай для аднаўлення і паглыблення ведаў пра вялікага беларускага пісьменніка.