Бібліятэкар Славаціцкай сельскай бібліятэкі-клуба з чытачамі, якія часта цікавяцца і чытаюць літаратуру на тэму здароўя, правяла скарбонку добрых парад “Будзь здаровы без дактароў”. Удзельнікі мерапрыемства з цікавасцю слухалі і пазнавалі парады па здароваму ладу жыцця. Кожны з прысутных меў магчымасць падзяліцца сваімі парадамі, якія набылі і праверылі на сабе за шмат гадоў. Бібліятэкар запрасіла на мерапрыемства медработніка Славаціцкай амбулаторыі Голуб Кацярыну Сяргееўну. Яна асвятліла пытанні здаровага харчавання, фізічных практыкаванняў, здаровага сну, пазітытыўных думак і пажадала ўсім добрага здароўя на доўгія гады.







