Да Сусветнага Дня правоў дзіцяці Крывіцкая сельская бібліятэка-клуб падрыхтавала для сваіх чытачоў прававы эрудыт “Права на права”. Бібліятэкар расказала прысутным аб асноўных палажэннях Канвенцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый “Аб правах дзіцяці” і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і падкрэсліла, якія правы маюць дзеці згодна з гэтымі дакументамі. У ходзе мерапрыемства прайшла інтэрактыўная гутарка “Права на імя”. Дзеці разам з бібліятэкарам правялі разбор сітуацый “Правы і абавязкі” і давалі ацэнку паводзінам герояў: чые правы яны парушаюць, якія абавязкі не выконваюць? У заключэнне бібліятэкар падкрэсліла, што наша дзяржава робіць усё, каб падарыць дзецям шчаслівае дзяцінства, а рабятам пажадала быць законапаслухмянымі грамадзянамі і пастаянна павышаць узровень сваёй прававой культуры.





