У бібліятэках ДУК “Зэльвенская раённая бібліятэка” ў рамках раённай акцыі па добраўпарадкаванні бібліятэк праведзены “Адзіны санітарны дзень”. Падчас гэтага дня бібліятэкары праводзілі санітарную ўборку ў памяшканнях: выціралі пыл на стэлажах і шафах, праціралі люстры, камп’ютары, тэлефонныя апараты, мылі падлогі на абанеменце, у кнігасховішчах і на лесвіцы, пыласосілі дываны і дарожкі. У гэты дзень усе дружна папрацавалі і ўжо заўтра ўсе бібліятэкі сустрэнуць сваіх чытачоў у абноўленых, чыстых памяшканнях.












