Гадзіну карыснай інфармацыі “Асцярожна: СНІД! Баяцца не трэба, трэба ведаць” правялі 1 снежня работнікі Зэльвенскай раённай бібліятэкі для вучняў 8 “Б” класа гімназіі №1. Падчас сустрэчы дзеці даведаліся пра гісторыю хваробы, пра тое, як пазбегнуць заражэння інфекцыяй, чым адрозніваецца ВІЧ ад СНІДу і ці ёсць лекі ад іх. Бібліятэкары падкрэслілі, што кожны чалавек нясе асабістую адказнасць за абарону ад заражэння як самога сябе, так і іншых людзей. Навучэнцам нагадалі, што ў Рэспубліцы Беларусь не толькі наўмыснае заражэнне ВІЧ-інфекцыяй, але і нават пастаноўка пад пагрозу заражэння гэтым захворваннем з’яўляецца злачынствам, а адказнасць наступае з 16-гадовага ўзросту. Таксама рабятам было прапанавана азнаёміцца з кніжнай выставай “Скажы СНІДу НЕ”. У заключэнне, увазе прысутных быў прапанаваны відэаролік “Сусветны дзень барацьбы са СНІДам”.









