Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“СНІД — чатыры літары, мільён жыццяў”

021225СПИД – четыре буквы, миллион жизней1
021225СПИД – четыре буквы, миллион жизней2
021225СПИД – четыре буквы, миллион жизней3
previous arrow
next arrow

У Міжэрыцкай інтэграванай бібліятэцы да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам з падлеткамі праведзена гадзіна разважання “СНІД – чатыры літары, мільён жыццяў”. Праблема СНІДу застаецца вельмі важнай і актуальнай для ўсіх без выключэння дзяржаў. Ва ўмовах інтэнсіўнага распаўсюджвання СНІДу існуе верагоднасць заражэння кожнага з нас, асабліва моладзі. Падчас мерапрыемства бібліятэкар расказала падлеткам аб гэтай смяротнай хваробе, пачатковых сімптомах заражэння, аб шляхах перадачы і спосабах абароны ад яе. Для замацавання атрыманай інфармацыі бібліятэкар прапанавала адказаць на тэматычныя пытанні.