Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Рэйд міласэрнасці “Кропелька дабра”

031225Рейд милосердия Капелька добра1
031225Рейд милосердия Капелька добра2
031225Рейд милосердия Капелька добра3
031225Рейд милосердия Капелька добра4
previous arrow
next arrow

Бібліятэкар Елкаўскай сельскай бібліятэкі сумесна з работнікамі Елкаўскага сельскага клуба і святаром айцом Віталём у Міжнародны дзень інвалідаў здзейснілі рэйд міласэрнасці “Кропелька дабра”. Яны наведалі дома людзей з абмежаванымі магчымасцямі, якім было вельмі прыемна, што іх памятаюць і паважаюць. Падчас душэўных зносін наведвальнікі звярнуліся да людзей з цёплымі словамі і пажаданнямі. Бібліятэкар пазнаёміла з новымі паступленнямі ў бібліятэку, прынесла ім літаратуру, якую яны з удзячнасцю бралі для чытання.