Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Рэйд міласэрнасці “Кропелька дабра”

Бібліятэкар Бародзіцкай сельскай бібліятэкі сумесна з работнікамі Бародзіцкага сельскага клуба ў Міжнародны дзень інвалідаў арганізавалі рэйд міласэрнасці “Кропелька дабра”, наведалі на даму людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Людзям, якія маюць якія-небудзь абмежаванні, часцяком не хапае элементарных зносін, таму ўсе чытачы былі рады сустрэчы, пра што сведчыў сардэчны прыём, добры настрой. Бібліятэкар прынесла ім кнігі і перыядычныя выданні па інтарэсах, якія яны з удзячнасцю бралі сабе для чытання.