Да Міжнароднага Дня памяці ахвяр генацыду і папярэджання гэтага злачынства ў Елкаўскай сельскай бібліятэцы з дзецьмі прайшоў урок гісторыі “Генацыд: успомніць усё, памятаць кожнага”. Бібліятэкар нагадала дзецям пра падзеі вайны, пра факты масавага знішчэння мірнага насельніцтва фашыстамі, пра лагеры смерці, пра тое, як ні ў чым невінаватыя людзі сталі ахвярамі злачынстваў нацыстаў. Да мерапрыемства была падрыхтавана падборка літаратуры па тэме. Знаёмства з такой літаратурай дапамагае раскрыць маладому пакаленню праўдзівасць падзей ваеннага часу і спрыяе захаванню гістарычнай праўды.





