Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Генацыд беларускага народа ў гады нямецка-фашысцкай акупацыі (1941-1944 гг.). Вёскі Хатынь, Шавулічы, Ола – боль беларускай зямлі”.

081225Генацыд беларускага народа ў гады нямецка-фашысцкай акупацыі1
081225Генацыд беларускага народа ў гады нямецка-фашысцкай акупацыі2
081225Генацыд беларускага народа ў гады нямецка-фашысцкай акупацыі3
081225Генацыд беларускага народа ў гады нямецка-фашысцкай акупацыі4
081225Генацыд беларускага народа ў гады нямецка-фашысцкай акупацыі5
previous arrow
next arrow

У гісторыі Беларусі было нямала гераічных і, нажаль, трагічных падзей. Да іх адносяцца і падзеі, звязаныя з генацыдам беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Яны не забываюцца, а значнасць іх з кожным годам усё ўзрастае. У рамках Міжнароднага дня памяці ахвяр генацыду, іх ушаноўвання і папярэджання гэтага злачынства для падлеткаў 6 снежня ў Каралінскай СБ, прайшла інфармацыйная гадзіна “Генацыд беларускага народа ў гады нямецка-фашысцкай акупацыі (1941-1944 гг.). Вёскі Хатынь, Шавулічы, Ола – боль беларускай зямлі”. Важным этапам мерапрыемства стала правядзенне хвіліны маўчання ў памяць аб загінуўшых. На мерапрыемстве падлеткам яшчэ раз расказалі пра трагічныя падзеі, якія суправаджалі лёсы вёсак Хатынь, Шавулічы, Ола і ўсе прысутныя пераканаліся ў тым, што гэту памяць трэба захоўваць і перадаваць з пакалення ў пакаленне. Удзельнікі мерапрыемства паглядзелі відэаролікі, падрабязней пазнаёміліся з тэматычнай літаратурай.