Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Урок гісторыі “Успомніць усё, памятаць кожнага”

081225Урок истории Вспомнить всё, помнить каждого1
081225Урок истории Вспомнить всё, помнить каждого2
081225Урок истории Вспомнить всё, помнить каждого3
previous arrow
next arrow

У Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе да Міжнароднага Дня памяці ахвяр генацыду прайшоў урок гісторыі “Генацыд: успомніць усё, памятаць кожнага”. Ёсць падзеі, даты, імёны людзей, якія ўвайшлі ў гісторыю кожнага горада, вёскі, краю, краіны і нават у гісторыю ўсёй зямлі. Пра іх пішуць кнігі, расказваюць нашчадкам. Галоўнае ж — пра іх памятаюць. І гэтая памяць перадаецца з пакалення ў пакаленне і не дае памеркнуць падзеям мінулых гадоў. Пакуль людзі памятаюць пра трагедыю мінулага, здабываюць з гэтага ўрокі, яны не дазволяць гісторыі паўтарыцца.