Сёння Зэльвенская раённая бібліятэка шырока расчыніла свае дзверы для вучняў сярэдняй школы №3 імя П.І. Жданава. Рабяты падчас прафесійнай гадзіны “Свет прафесіі сучаснага бібліятэкара” змаглі паглядзець працу бібліятэкараў знутры, а не як звычайныя чытачы. Для іх была арганізавана экскурсія па ўсіх аддзелах раённай бібліятэкі. Дзеці змаглі пазнаёміцца з электронным каталогам бібліятэкі, даведаліся, як апрацоўваюцца кнігі перад тым, як паступіць у аддзелы абслугоўвання і трапіць у рукі чытачоў. Змаглі прасачыць за рамонтам кніг і г.д. Вядома ж, не абышлося без кароткай лекцыі, падчас якой дзецям было падрабязна расказана аб навучальных установах, дзе можна атрымаць спецыяльнасць “бібліятэкара” і якія прадметы важныя для паступлення.










