У Елкаўскай сельскай бібліятэцы з дзецьмі праведзена прававая гульня “Правы чалавека – праз бібліятэку”. Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення права, паразважалі, ці патрэбныя правы чалавеку. У ходзе гульні, адказваючы на пытанні прававога характару, дзеці даведаліся шмат карыснай інфармацыі, якая пасля дазволіць зрабіць правільны выбар у той ці іншай сітуацыі, не парушыўшы закон.









