Государственное учреждение культуры «Зельвенская районная библиотека»

231940, Гродненская область, г.п. Зельва, ул. Советская, д. 34


Тэматычная праграма “Усё светлае – ад сонца, усё добрае – ад маці”
Напярэдадні самага светлага і добрага свята – Дня маці ў Бародзіцкай сельскай бібліятэцы прайшла тэматычная праграма “Усё светлае – ад сонца, усё добрае – ад маці”. Святочнае мерапрыемства падарыла феерверк радасных пачуццяў і добрага перадсвяточнага настрою ўдзельнікам мерапрыемства. У гэты дзень у бібліятэцы было цёпла і радасна ад дзіцячых усмешак, ад прыгожых вершаў і добрых слоў пра маму, ад кранальных апавяданняў дзяцей аб сваіх любімых мамах. Дзеці з вялікім задавальненнем сваімі рукамі зрабілі віншавальныя паштоўкі і сабралі восеньскія букеты, якія яны падаравалі сваім любімым матулям.

“Пагавары са мною мама”
13 кастрычніка работнікі Крывіцкай сельскай бібліятэкі-клуба запрасілі жыхароў аграгарадка на літаратурна-музычны вечар “Пагавары са мною мама”. Вядучая павіншавала ўсіх прысутных з надыходзячым Днём Маці. На працягу мерапрыемства неаднаразова гучалі словы віншавання мамам і бабулям, чыталіся вершы, гучалі музычныя нумары. Скончыўся вечар за круглым сталом у цёплай гутарцы за кубачкам духмянай гарбаты.

“Мама родная мая”
Вершам Леаніда Міхайлаўскага “Нашым мамам прысвячаецца” пачаўся літаратурны вечар “Мама родная мая”, прысвечаны Дню маці, які прайшоў у Кашалёўскай сельскай бібліятэцы-клубе. Бібліятэкар павіншавала жанчын з гэтым святам, пазнаёміла з яго гісторыяй, распавяла, як і калі адзначаюць гэты дзень у іншых краінах свету. За святочным сталом, за кубкам духмянай гарбаты гаварылі прысутныя аб самым любімым, адзіным чалавеку на зямлі – маме. На вечары прагучалі песні: “Самая лепшая мама зямлі”, “Мілая мама”, “Шчасце быць мамай” і іншыя.

Літаратурная гасцёўня “І спяваю я оду маме…”
Бібліятэкар Славаціцкай сельскай бібліятэкі-клуба арганізавала для сваіх чытачоў літаратурную гасцёўню “І спяваю я оду маме…”. На мерапрыемстве быў раскрыты вобраз маці і сутнасць мацярынскай любові, праз творы літаратуры: А.Фадзеева “Маладая гвардыя”, Л.Талстога “Ганна Карэніна”, М.Горкага “Маці”. Бібліятэкар расказала пра значнасць мамы ў жыцці кожнага чалавека, пра яе цярпенне і веру, пра талент і шматграннасць. Напрыканцы сустрэчы прысутныя змаглі парадаваць адзін аднаго добрымі віншаваннямі, выкананнем песень і прыпевак.

“Пяшчотная, мілая, добрая”
Мама – гэта самае дарагое і важнае слова для любога чалавека. І напярэдадні гэтага душэўнага, цёплага і такога любімага свята бібліятэкар Каралінскай інтэграванай бібліятэкі запрасіла сваіх юных чытачоў на гадзіну дабрыні “Пяшчотная, мілая, добрая”, каб пагаварыць з ўдзельнікамі аб самым дарагім і блізкім чалавеку – аб маме. Дзеці даведаліся пра гісторыю ўзнікнення праваслаўнага свята Пакроў Прасвятой Багародзіцы, чаму менавіта ў гэты дзень святкуецца свята мам, і пра традыцыі святкавання Дня маці ў розных краінах. Гучалі вершы, прысвечаныя мамам, якія заўсёды прыгожыя, таму што пішуцца выключна ад усяго сэрца, ад іх быццам зыходзіць цяпло, з палону якога не хочацца выходзіць. Дзеці адказвалі на пытанні “Вясёлай віктарыны”, паўдзельнічалі ў конкурсе “Мамін дзень”, называлі любімыя кветкі сваіх мам, якія зрабілі з паветранага пластыліну самі. У заключэнне гадзіны дабра бібліятэкар пажадала дзецям любіць, паважаць, берагчы сваіх мам, не прычыняць ім болю сваімі словамі і ўчынкамі. Заўсёды дзякаваць іх за працу і клопат, быць добрымі, чулымі, спагаддівымі да іх, а таксама раздала ўдзельнікам мерапрыемства паштоўкі з пажаданнямі для іх мам.

“Дзеткі ў госці да кніжак”
У жыцці дзіцяці надыходзіць момант, калі неабходна знаёміцца з вялікім патокам кніг, а дзе ж можа адбыцца гэта знаёмства? Вядома, жа, у бібліятэцы…  Дзясятага кастрычніка бібліятэкар Елкаўскай сельскай бібліятэкі для дзяцей дашкольнага ўзросту арганізавала экскурсію ў бібліятэку “Дзеткі ў госці да кніжак”. Патрапіўшы ў сцены бібліятэкі, малыя акунуліся ў мноства яркіх, прыгожых, цікавых кніг. Паводзілі сябе свабодна, усё разглядалі, гарталі яркія маляўнічыя, яшчэ не знаёмыя ім, новыя кнігі, задавалі пытанні. Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні і адгадвалі загадкі пра казачных персанажаў. Наведванне бібліятэкі прайшло цікава, займальна і пазнавальна. Хочацца верыць, што хутка дзеці стануць пастаяннымі чытачамі бібліятэкі.

«Слова ў гонар маці»
Напярэдадні самага светлага і добрага свята – Дня маці ў Зэльвенскай раённай бібліятэцы адбыўся пашыраны збор літаратурна-музычнага гасцявога дома “Ліра”. Сустрэчу адкрыў верш «Увесь свет пачынаецца з мамы». Тады публіка была ў захапленні ад таленавітых і кранальных выступаў чальцоў самадзейнага аб’яднання. На працягу ўсёй сустрэчы ішла размова аб самым любімым і адзіным блізкім чалавеку на зямлі — маёй маме. Мерапрыемства прайшло ў пазітыўнай і святочнай атмасферы, пакінуўшы след у памяці кожнага ўдзельніка сустрэчы. Свята атрымалася! Кожны прынёс часцінку цяпла ў сваё сэрца…

Акция-визит «Книга на дом»
Библиотекарь Кошелевской сельской библиотеки-клуба провела акцию-визит «Книга на дом», во время которой поздравила своих читателей с Днем пожилых людей и пожелала им крепкого здоровья, бодрости, душевного тепла и оптимизма. Библиотекарь знакомила читателей с новыми поступлениями книг и периодики, а также порекомендовала интересные художественные произведения.

Акция «Любовь к книге на пенсию не выходит»
Библиотекарь Словатичской сельской библиотеки-клуба к Дню пожилого человека провела акцию «Любовь к книге на пенсию не выходит», посетила своих читателей с книгами, цветами и поздравила их с «мудрым» возрастом, пожелала крепкого здоровья на долгие годы.

«Согреем душу теплым словом»
Библиотекарь Мижеричской интегрированной библиотеки провела акцию-поздравление «Согреем душу теплым словом». Библиотекарь поздравила читателей «золотого» возраста с Днем пожилых людей, вручила им открытки с искренними пожеланиями доброго здоровья, долголетия и хорошего настроения и пожелала и дальше быть активными читателями библиотеки.

«Благодарим за прожитые годы»
К Дню мудрости, добра и уважения библиотекарь Каролинской интегрированной библиотеки вместе с работниками филиала «Каролинский СК» провели встречу-чествование «Благодарим за прожитые годы». Участники встречи не только слушали в свой адрес искренние пожелания доброго здоровья, долголетия, хорошего настроения, но и с удовольствием участвовали в веселых конкурсах: «Анекдот», «Смекалка», играх: «Дартс», «Что в лукошке», «Весенний букет». Продолжением встречи было чаепитие, во время которого люди приятно общались, пели любимые песни, читали стихи, рассказывали забавные истории, танцевали, шутили. Также все желающие познакомились с литературой тематической полки «Краски жизни через книги».
Со словами поздравления и музыкальными номерами выступил и заместитель директора ГП «Голынка» по идеологической работе.
Праздничная атмосфера никого не оставила равнодушным. Все получили массу положительных эмоций, забыв о проблемах и отдохнув душой.

«Тепло души»
День пожилого человека – праздник чистый и светлый, праздник наших родителей, бабушек и дедушек. Этот праздник напоминает не только обществу, но и родным о том, что рядом живут люди, требующие заботы и внимания. К этому празднику библиотекари Зельвенской районной библиотеки провели акцию «Тепло души». Библиотекари поздравили с праздником, предлагали почитать литературу, где даются советы, как сохранить здоровье, молодость и позитивное настроение, об увлечениях в золотом возрасте и секретах долголетия, а затем вручили поздравительные открытки. Работники библиотеки особенно внимательны к пожилым людям и благодарны им за преданность книге, чтению и библиотеке.

“Ваш ўзрост залаты”
Літаратурная вечарына “Ваш ўзрост залаты” адбылася ў Зэльвенскай раённай бібліятэцы. Шмат цёплых слоў і віншаванняў прагучала ў адрас тых, хто сабраўся на мерапрыемства. Падчас літаратурнай вечарыны ўдзельнікам было прапанавана адказаць на пытанні віктарыны, прадоўжыць прыказкі і прымаўкі, расказаць казку і паўдзельнічаць у песенным конкурсе. Музычнымі нумарамі прысутных парадавалі работнікі сектара па арганізацыі культурна-дасугавай дзейнасці жыхароў аддаленых і маланаселеных пунктаў. Хутка, весела і непрыкметна праляцеў час.