
У Кашалёўскай сельскай бібліятэцы-клубе да Міжнароднага дня памяці ахвяр генацыду праведзена гадзіна памяці “Памяць не памірае”. Падчас мерапрыемства бібліятэкар расказала прысутным пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, пра сістэму знішчэння людзей фашыстамі ў Беларусі, пра лагеры смерці Асвенцым, Бухенвальд, Майданек, Трасцінец, Азарычы, пра мінскае гета. Да мерапрыемства была падрыхтавана падборка кніг, дзе кожны ўдзельнік змог пазнаёміцца і падабраць для чытання літаратуру ваеннай тэматыкі.


