Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Інфармацыйная пляцоўка

121225Информационная площадка1
121225Информационная площадка2
121225Информационная площадка3
121225Информационная площадка4
previous arrow
next arrow

У Зэльвенскай раённай бібліятэцы з мэтай папярэджання злачынстваў генацыду, памінання людзей, якія сталі яго ахвярай, шанавання іх памяці праведзена інфармацыйная пляцоўка “Генацыд: горкая старонка нашай гісторыіНа мерапрыемстве дзеці даведаліся аб падзеях, якія адбыліся ў нашым раёне ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аб жахлівых злачынствах, якія тварылі фашысты, аб месцах пахавання мірных грамадзян, а таксама аб лічбах, якія сведчаць аб маштабах знішчэння фашыстамі жыхароў і населеных пунктаў Зэльвенскага раёна.

Увазе школьнікаў дэманстраваліся кароткія дакументальныя відэафільмы “Генацыд. Справа №1-8”.

У завяршэнні мерапрыемства прысутныя былі азнаёмлены з кніжнымі выданнямі, прадстаўленымі на пастаянна дзеючай выставе “Памятаць, каб не паўтарыць.