Чатырнаццатага снежня ў Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе прайшло мерапрыемства, прысвечанае Году добраўпарадкавання – відэагадзіна “Зроблена ў Беларусі”. У кожнага чалавека Радзіма, дзе ён нарадзіўся, выклікае цеплыню ў душы. Адкрытыя і добрыя людзі, якія жывуць у Беларусі, спрадвеку шануюць культуру і традыцыі свайго народа, з павагай ставяцца адзін да аднаго. Сёння Рэспубліка Беларусь — гэта экспартна-арыентаваная дзяржава, якая набірае абароты, з развітой прамысловасцю, сектарам паслуг і сельскай гаспадаркай. На мерапрыемстве вялася размова аб асноўных галінах прамысловасці Беларусі: машынабудаванні, здабычы калійнай солі, хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці, электраэнергетыцы, лёгкай, харчовай, лясной прамысловасці. Аповяд суправаджаўся паказам відэа і фота беларускіх прадпрыемстваў.





