Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Самыя незвыЧайныя гісторыі”

151225Самые необыЧайные истории1
151225Самые необыЧайные истории2
previous arrow
next arrow
У Славаціцкай сельскай бібліятэцы-клубе да Міжнароднага дня чая была арганізавана гадзіна чаявання “Самыя незвыЧайныя гісторыі”. На працягу ўсяго мерапрыемства прысутныя размаўлялі аб смачным і неверагодна карысным напоі. Бібліятэкар распавяла мноства цікавых і карысных фактаў пра гарбату: еўрапейскія краіны не адразу дадумаліся, што чай трэба заварваць, у першы час некаторыя людзі рыхтавалі з іх салаты. Брытанцы ўжываюць чай выключна з малаком, толькі славяне сталі дадаваць лімон. Самыя папулярныя і гаючыя чаі ў беларусаў — гэта травяныя зборы. Кожны дзень ва ўсім свеце заварваецца прыблізна 3 млрд. кубкаў бадзёрага напою. Састаў гарбаты змяшчае большую колькасць кафеіну ў параўнанні з кавай. Паводле даследаванняў статыстыкі, гэты напой дапамагае падоўжыць жыццё, так як змяшчае мноства вітамінаў. Госці актыўна ўдзельнічалі ў розных конкурсах і віктарынах. Кожны ўдзельнік атрымаў зарад бадзёрасці, выдатны настрой і пазітыўныя эмоцыі на ўвесь дзень.