Новы год – гэта свята чараўніцтва і падарункаў. Новы год – самы час для вырабаў. Бібліятэкар Бародзіцкай сельскай бібліятэкі арганізавала са сваімі чытачам майстар-клас “Навагоднія задумкі” з мэтай упрыгожыць бібліятэку да надыходзячага свята. У бібліятэцы панавала цёплая сяброўская атмасфера. Сумесная творчасць дапамагла дзецям адчуць набліжэнне цудоўнай урачыстасці. З вялікім задавальненнем дзеці ўвасобілі ўсе свае задумкі ў рэальнасць.







