У Зэльвенскай раённай бібліятэцы да 160 годдзя з дня нараджэння Рэдзьярда Кіплінга праведзены літаратурны партрэт “чароўны свет Кіплінга”. Рэдзьярд Кіплінг – аўтар казак, вершаў і раманаў, самы малады лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры. Бібліятэкары разам з рабятамі ўспомнілі біяграфію Кіплінга, яго дзяцінстве ў Індыі і ўплыве гэтай краіны на яго творы. Ну а далей разгарнулася сапраўдная барацьба, дзе самыя чытаючыя сталі ўладальнікамі ганарлівага звання – знаўца “Кнігі джунгляў”. Рабяты з вялікім задавальненнем выконвалі розныя заданні, удзельнічалі ў конкурсах: “З-за чаго? І, чаму?”, “Хто ёсць, хто?”, “Пантамімы або угадай, хто я?” Дзецям было цікава ўспомніць любімыя гісторыі і даведацца нешта новае пра творы пісьменніка, бо яго кнігі – гэта не толькі захапляльныя прыгоды, але і важныя ўрокі аб дружбе, смеласці і павазе да прыроды. Чытайце Кіплінга і адкрывайце для сябе свет неверагодных магчымасцяў!







