У Зэльвенскай раённай бібліятэцы сёння было шумна і весела, а ўсё таму, што работнікі бібліятэкі правялі для вучняў гімназіі №1 1«А» класа забаўляльна-гульнявую праграму “Да нас ідзе Новы год! Ёлка ў госці кліча!”. У госці да дзяцей прыйшлі Дзед Мароз і Снягурка, Баба Яга, якія гулялі з імі ў розныя гульні, адгадвалі загадкі, спявалі і танцавалі. У канцы мерапрыемства дзеці атрымалі салодкія падарункі і добры настрой.