Па звестках сацыёлагаў, больш за 60 працэнтаў людзей лічаць, што кіно адыгрывае важную ролю ў іх жыцці, і не проста як від вольнага часу, а як дарадца і памочнік, крыніца ведаў пра свет і пра чалавека. У Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе прайшла гутарка-прэзентацыя “Ля вытокаў беларускага кіно”. Бібліятэкар расказала дзецям пра гісторыю сусветнага кінематографа, а таксама ў прыватнасці пра этапы станаўлення беларускага кіно. Пачала яна з таго, што ў 1926 годзе беларускія гледачы ўбачылі першы айчынны “баявік” – “Лясная быль” Юрыя Тарыча паводле аповесці Міхася Чарота “Свінапас”. Затым назвала найбольш вядомыя мастацкія фільмы беларускага кінематографа розных гадоў: “Чырвонае лісце” Корш-Сабліна і “Альпійская баллада” Барыса Сцяпанава, “Людзі на балоце” Віктара Турава і “З пекла ў пекла” Дзмітрыя Астрахана, “Дунечка” Аляксандра Яфрэмава і “Брэсцкая крэпасць” Аляксандра Кота…
Таксама бібліятэкар адзначыла, што ў Мінску існуе музей гісторыі беларускага кіно, назвала найбольш знакамітых акцёраў беларускага кіно. Сярод якіх назвала імя земляка Мацкевіча Івана Іванавіча, які нарадзіўся ў вёсцы Грабава. Пазнаёміла з яго дасягненнямі і назвала карціныў якіх ён здымаўся.





