Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Падарожжа па кнігах “Казачныя джунглі Кіплінга”.

301225Путешествие по книгах Сказочные джунгли Киплинга1
301225Путешествие по книгах Сказочные джунгли Киплинга2
301225Путешествие по книгах Сказочные джунгли Киплинга3
301225Путешествие по книгах Сказочные джунгли Киплинга4
previous arrow
next arrow

Напярэдадні 160-годдзя з дня нараджэння выдатнага англійскага пісьменніка

Рэдзьярда Кіплінга, якое адзначаецца 30 снежня, у Каралінскай сельскай бібліятэцы прайшло займальнае мерапрыемства для юных чытачоў. Дзеці адправіліся ў падарожжа па кнігах “Казачныя джунглі Кіплінга. Яны пазнаёміліся з жыццём і творчасцю аўтара, які падарыў свету мноства добрых і павучальных казак, дзе галоўнымі героямі сталі жывёлы. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах “Дапішы, хто гэта?Пра каго радкі“Дакладна ў мэту!, пра лясных насельнікаў, даведваліся цікавыя факты з іх жыцця і ўспаміналі любімыя творы. Вядома ж, не абышлося без згадкі самага знакамітага персанажа – Маўглі, чыя гісторыя прынесла пісьменніку сусветную славу. У завяршэнні мерапрыемства дзеці з задавальненнем паглядзелі ўрывак з мультфільма “Маўглі, ажывіўшы ў памяці любімых герояў.