Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Цуды пад Новы Год”

301225Чудеса под Новый Год1
301225Чудеса под Новый Год2
301225Чудеса под Новый Год4
301225Чудеса под Новый Год5
previous arrow
next arrow
Сёння ў зале Крывіцкай сельскай бібліятэкі-клуба панавала навагодняя атмасфера, у цэнтры размясцілася святочна ўпрыгожаная ёлка. “Открывает Новый год сказочные двери. Пусть сейчас сюда войдёт тот, кто в сказку верит” – такімі словамі Снегавік пачаў навагодні ранішнік “Цуды пад Новы год”. Дзецям прыйшлося адгадаць шмат загадак, упрыгожыць на хуткасць фанерныя ялінкі. Усе разам запалілі елачку, вадзілі вакол яе карагоды, распавядалі навагоднія вершы, праводзілі розныя гульні і конкурсы, за што атрымлівалі ад Снегавіка смачныя падарункі. У канцы ранішніка Снегавік яшчэ раз павіншаваў усіх прысутных з надыходзячым Новым годам.