Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Адпачынак на зімовых канікулах”

030126Отдых на зимних каникулах1
030126Отдых на зимних каникулах2
030126Отдых на зимних каникулах3
previous arrow
next arrow
Бібліятэкар Міжэрыцкай інтэграванай бібліятэкі правяла са сваімі чытачамі вусны часопіс “Адпачынак на зімовых канікулах”. Зімовыя канікулы – цудоўны час! Так шмат цікавых і захапляльных спраў, якімі можна заняцца! Бібліятэкар не толькі пазнаёміла і расказала ўдзельнікам пра тое, як можна правесці зімовыя канікулы: катанне на санках, лыжах, каньках, і простыя гульні ў снежкі і многае, многае іншае але і завастрыла ўвагу, што нельга забываць аб правілах бяспекі. Калі прытрымлівацца правілаў бяспекі, то можна зберагчы сябе і сваіх блізкіх ад няшчасця. Выкананне простых і зразумелых правілаў дапаможа захаваць жыццё і здароўе, атрымаць ад зімы толькі станоўчыя эмоцыі. Далей яна прапанавала правесці час з карысцю: аказаць пасільную дапамогу кнігам. Удзельнікі мерапрыемства ўспомнілі правілы беражлівага абыходжання з кнігай, а бібліятэкар падзяліліся сакрэтам, як можна “вярнуць да жыцця” кнігі. Школьнікі вельмі старанна і акуратна падклейвалі старонкі, прыводзілі ў парадак вокладкі кніг, якія мелі патрэбу ў рамонце. Адрамантаваныя кнігі атрымалі “другое дыханне”, а самі дзеці – новыя веды і яркія ўражанні!