У першыя дні Новага года ў Зэльвенскай раённай бібліятэцы прайшла акцыя “Першы чытач Новага года”. Першым чытачом бібліятэкі ў новым 2026 годзе стаў Жамойцін Герман. Хлопчык вельмі любіць чытаць кнігі, актыўна наведвае бібліятэку. Бібліятэкары павіншавалі яго з гэтай намінацыяй і ўручылі ў падарунак кнігу. А чытачам, якія не паспелі сёння наведаць бібліятэку, мы жадаем моцнага здароўя, дабрабыту і новых цікавых кніг у новым годзе!




