У Міжэрыцкай інтэграванай бібліятэцы з дзецьмі праведзены інфармацыйна-пазнавальны ўрок “Як засцерагчыся ад грыпу і прастуды”. Прастудныя захворванні — нязменныя спадарожнікі халоднага надвор’я, але дадзеныя сезонныя захворванні – гэта зусім не непазбежнасць. Падчас мерапрыемства бібліятэкар расказала дзецям, што каб быць здаровым – трэба весці здаровы лад жыцця. Гартаванне, рэгулярныя заняткі спортам і прагулкі на свежым паветры, паўнавартасны сон, пастаяннае ўжыванне вітамінаў ў выглядзе гародніны, садавіны, ягад ствараюць бар’ер супраць зараджэння грыпам і прастудай. Але калі раптам усё ж такі захварэў, то трэба адразу звяртацца да ўрача і лячыцца. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў гульні “Веру — не веру”. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з літаратурай па здаровым ладзе жыцця і пажадала дзецям моцнага здароўя.






