Зіма – дзіўная пара года, напоўненая цудоўнымі святамі і чароўнай казкай. Гэтай выдатнай пары года ў Елкаўскай сельскай бібліятэцы была прысвечана літаратурная гульня-віктарына “Снежная, пяшчотная казка зімы”. Юныя чытачы адправіліся ў падарожжа па любімых казках. Яны адгадвалі назвы казак па наборы слоў і па ілюстрацыях, складвалі пазлы, адгадвалі загадкі, праявіўшы цуды эрудыцыі. Гэта было вясёлае і займальнае мерапрыемства, падарыўшае ўдзельнікам станоўчыя эмоцыі.







