Крывіцкая сельская бібліятэка-клуб у межах раённай навагодняй дабрачыннай акцыі “Ад усёй душы” запрасіла жыхароў агр. Крывічы на фальклорную гадзіну “Калядкі – добрыя святкі”. Бібліятэкар павіншавала прысутных з светлым святам Раства Хрыстова і Новым годам. На працягу мерапрыемства праводзіліся розныя конкурсы і застольныя гульні: “Навагоднія пытанні”, “Снежны ком віншаванняў”, “Навагоднія фанты”, “Хто я?”, “Дары вешчуноў” і інш.




