У Славаціцкай сельскай бібліятэцы-клубе прайшлі фальклорныя пасядзелкі “Калядкі беларускай хаткі”, якія праходзілі ў рамках раённай навагодняй дабрачыннай акцыі “Ад усёй душы”. Фальклорныя пасядзелкі ўжо сталі адной з добрых мясцовых традыцый аграгарадка Славацічы. Штогод на калядкі мясцовыя жыхары збіраюцца разам, каб ва ўтульнай атмасферы паразважаць над сэнсам і значэннем святочных дзён, успомніць прыемныя моманты свайго жыцця, дзяцінства, маладосці. На гэты раз удзельнікі ўспаміналі, як святкавалі калядкі ў сям’і кожнага. Госці ўдзельнічалі ў святочных конкурсах, спявалі калядныя песні. Бібліятэкар у вобразе Дзеда Мароза павіншавала ўсіх са святам і пажадала моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту. Акрамя таго, госці атрымалі салодкія пачастункі.
Такія мерапрыемствы служаць падтрымкай для адзінокіх людзей, натхняюць на добрыя справы, а таксама садзейнічаюць захаванню мясцовых традыцый.








