Рубрика: Новості_бел
-
Візіт-віншаванне “Свята ў ваш дом”
У рамках рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі “Ад усёй душы” работнікі Крывіцкай сельскай бібліятэкі-клуба здзейснілі візіт-віншаванне “Свята ў ваш дом”. Работнікі культуры віншавалі жыхароў аграгарадка Крывічы з Калядамі і Новым годам і жадалі ўсім выдатнага святочнага настрою, моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, уручалі невялікія сувеніры. Просмотры: 17
-
“Каляд чароўнае імгненне”
Удзельнікі літаратурнай гасцёўні “Ліра” Зэльвенскай раённай бібліятэкі правялі калядныя вячоркі. За круглым сталом, ва ўтульнай кампаніі пагаварылі пра традыцыі святкавання Каляд, успаміналі, як у дзяцінстве ў гэты дзень хадзілі калядаваць, павіншавалі адзін аднаго з такім цудоўным святам. Спявалі калядныя песні і чыталі вершы. Мерапрыемства атрымалася цёплым і душэўным Просмотры: 20
-
Фальклорная праграма “Прыйшла Каляда – адчыняй вароты”
Па традыцыі, на Каляды бібліятэкар Каралінскай інтэграванай бібліятэкі і работнікі філіала “Каралінскі сельскі клуб” правялі фальклорную праграму “Прыйшла Каляда – адчыняй вароты”. Пераапрануўшыся ў касцюмы калядоўшчыкаў, яны з песнямі і пажаданнямі здароўя і багацця на наступны год наведалі жыхароў аграгарадка. Сустрэча прынесла не толькі радасць, але і дала магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага…
-
Каляднае вандраванне “У госці Каляда прыйшла і радасць у дом прынесла”
Бібліятэкар Елкаўскай сельскай бібліятэкі сумесна з работнікамі філіяла “Елкаўскі сельскі клуб” здзейснілі каляднае вандраванне “У госці Каляда прыйшла і радасць у дом прынесла”. Работнікі культуры прайшліся па вуліцах вёскі Чырвонае Сяло з каляднымі песнямі, шумам, гамам, заходзячы ў двары і хаты жыхароў з пажаданнямі шчасця, здароўя, добрага ўраджаю, дабрабыту, за што, іх шчодра адорвалі гасцінцамі.…
-
Візіт дабра “Ад сэрца да сэрца”.
У рамках рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі “Ад усёй душы” бібліятэкар Бародзіцкай сельскай бібліятэкі здзейсніла візіт дабра “Ад сэрца да сэрца”. Пераапрануўшыся ў Снягурку, яна наведала сваіх актыўных чытачоў на даму і павіншавала іх з Новым годам і Калядамі. Бібліятэкар выказала шчырую павагу людзям сталага ўзросту і падарыла салодкія пачастункі. Просмотры: 17
-
«Першы чытач Новага года»
У першыя дні новага года ў нашай бібліятэцы традыцыйна праходзіць акцыя “Першы чытач Новага года». Акцыя з’яўляецца адной з формаў прыцягнення чытачоў у бібліятэку. Першым чытачом Зэльвенскай раённай бібліятэкі ў новым 2025 годзе стаў навучэнец 5 «А» класа гімназіі №1 Каўчун Кірыл. Кірыл вельмі любіць чытаць кнігі, актыўна наведвае бібліятэку, удзельнічае ў масавых мерапрыемствах. Бібліятэкары…
-
Панарама творчасці “Жылі-былі браты Грым”
3 студзеня ў Елкаўскай сельскай бібліятэцы для дзяцей са школьнага лагера была праведзена панарама творчасці “Жылі-былі браты Грым”, у гонар 240-годдзя з дня нараджэння нямецкага пісьменніка-казачніка Якаба Грыма. Спачатку бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з цікавымі фактамі з жыцця і творчасці братоў Грым – старэйшага Якаба і малодшага Вільгельма. У ходзе мерапрыемства ўдзельнікам было прапанавана адправіцца ў…
-
“Навагодняя казка”
У Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе для жыхароў аграгарадка Крывічы праведзена тэатралізаванае навагодняе прадстаўленне “Навагодняя казка”. Новы год — гэта радаснае, добрае, вясёлае свята. З самага пачатку казачныя персанажы запрасілі ўсіх у чароўны свет навагодняй казкі. Усе змаглі акунуцца ў святочную атмасферу прыгод і стаць часткай навагодняга чараўніцтва. У праграме свята былі гульні, конкурсы, віктарыны, карагод каля…
-
“Прыгажуня лясная ў госці да нас прыйшла”
У Князеўскай сельскай бібліятэцы для дзяцей напярэдадні Новага года праведзена конкурсна-гульнявая праграма “Прыгажуня лясная ў госці да нас прыйшла”. У госці да хлопчыкаў і дзяўчынак прыйшоў Дзед Мароз з казачнымі персанажамі. Дзеці вадзілі з імі карагоды, танцавалі, удзельнічалі ў розных конкурсах і віктарынах, расказвалі Дзеду Марозу вершы. Час праляцеў хутка, весела і займальна. Просмотры: 22
-
“Ад усёй душы”
У Князеўскай сельскай бібліятэцы праведзена навагодняя акцыя “Ад чыстага сэрца” у межах рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі “Ад усёй душы”. Бібліятэкар ва ўборы Дзеда Мароза наведала сваіх чытачоў у вёсцы Самаровічы, павіншавала іх з надыходзячым Новым годам і пажадала ўсім здароўя, міру, дабрабыту, каб у далейшым заставаліся актыўнымі чытачамі бібліятэкі і пачаставала невялікімі навагоднімі падарункамі. Просмотры:…