Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Рубрика: Новості_бел

  • “НУ-КА РАЗАМ ПАЧЫТАЕМ ПРА ДАБРО І ДАБРЫНЮ”

    Юныя чытачы заўсёды з велізарным задавальненнем прымаюць удзел у гутарках і гульнявых праграмах на тэму дружбы, дабрыні, добрых паводзінаў. Прыклады паводзін літаратурных герояў, як правіла, актыўна абмяркоўваюцца дзецьмі. Падчас правядзення ў Елкаўскай сельскай бібліятэцы гучных чытанняў з гутаркай “Ну-ка разам пачытаем пра дабро і дабрыню” дзеці разам з бібліятэкарам чыталі ўслых апавяданне В. Асеевай “Чароўнае слова”, успаміналі “чароўныя” словы і…

  • “ПОД АЛЫМИ ПАРУСАМИ ГРИНА”

    “ПОД АЛЫМИ ПАРУСАМИ ГРИНА”

    Да 145-годдзя з дня нараджэння Аляксандра Грына ў Каралінскай інтэграванай бібліятэцы аформлена выстава адной кнігі “Пад пунсовымі ветразямі Грына”. Рускі пісьменнік і паэт Аляксандр Грынеўскі, які ўзяў сабе  літаратурны псеўданім Грын, спачатку пісаў толькі рэалістычныя апавяданні, але з часам стаў схіляцца да рамантычнага і  казачнага жанру, пісаў апавяданні аб выдуманых месцах і краінах. Галоўны шэдэўр Аляксандра Грына…

  • Літаратурны вечар “Ішоў па зямлі летуценнік”

    Літаратурны вечар “Ішоў па зямлі летуценнік”

    Бібліятэкар Бародзіцкай сельскай бібліятэкі запрасіла сваіх чытачоў на літаратурны вечар “Ішоў па зямлі летуценнік”, які быў прымеркаваны да 145-годдзя з дня нараджэння Аляксандра Грына. Удзельнікі літаратурнага вечара пазнаёміліся з найбольш важнымі біяграфічнымі фактамі жыцця Аляксандра Сцяпанавіча, з цікавымі дэталямі напісання некаторых твораў і пагрузіліся ў атмасферу яго літаратурнай творчасці. Асаблівая ўвага была нададзена стварэнню аповесці “Алые…

  • “Сонечныя сустрэчы з кнігай”

    “Сонечныя сустрэчы з кнігай”

    Лета – гэта ўнікальная магчымасць правядзення для дзяцей яркіх мерапрыемстваў на свежым паветры. Бібліятэкар Каралінскай інтэграванай бібліятэкі выкарыстоўвае магчымасць зрабіць вольны час рабят не толькі цікавым, але і карысным. Для дзяцей-чытачоў была праведзена конкурсна-пазнавальная праграма “Сонечныя сустрэчы з кнігай”. Удзельнічаючы ў конкурсах і гульнях, адказваючы на пытанні віктарыны дзеці ўспомнілі прозвішчы пісьменнікаў, чароўныя словы, якія вымаўлялі героі…

  • Пазнавальная хвіліна “Падарожжа ў зялёную аптэку”

    Пазнавальная хвіліна “Падарожжа ў зялёную аптэку”

    У Бародзіцкай сельскай бібліятэцы з дзецьмі праведзена пазнавальная хвіліна “Падарожжа ў зялёную аптэку”. Бібліятэкар расказала дзецям пра лекавыя расліны, якія дапамагаюць людзям пры лячэнні розных захворванняў і, якія растуць у нашай мясцовасці. Дзеці дружна адказвалі на пытанні віктарыны па тэме, адгадвалі загадкі. Яны правялі час у бібліятэцы займальна і з карысцю. Просмотры: 68

  • “Якасць ва ўсім – залог росквіту”

    “Якасць ва ўсім – залог росквіту”

    У Зэльвенскай раённай бібліятэцы была праведзена адкрытая размова “Якасць ва ўсім – залог росквіту”, падчас якой абмеркавалі значэнні паняцця “якасць”і яго складнікі, паразважалі аб тым, якім чынам кожны з нас можа паўплываць на якасць жыцця ў нашай краіне і азнаёміліся з кніжна-інфармацыйнай выставай “Беларусь – краіна са знакам якасці”. Просмотры: 85

  • ВЯСЁЛАЯ ФОТАСЕСІЯ

    ВЯСЁЛАЯ ФОТАСЕСІЯ

    Дзеці проста любяць лета, бо гэта самая яркая і вясёлая пара года. Яно заўсёды дорыць цяпло, радасць і мноства станоўчых эмоцый. Лета дзіўна разнастайна фарбамі і формамі. Падчас наведвання Елкаўскай сельскай бібліятэкі дзеці прынялі ўдзел у вясёлай фотасесіі “Я і прырода”, якую для іх арганізавала бібліятэкар. Прырода сама прапануе маляўнічы і цікавы матэрыял для натхнення і ідэй, а ўдзельнікі з…

  • ГУТАРКА-ПАПЯРЭДЖАННЕ “Ні ноччу, ні днём не жартуй з агнём”

    ГУТАРКА-ПАПЯРЭДЖАННЕ “Ні ноччу, ні днём не жартуй з агнём”

    У Славаціцкай сельскай бібліятэцы-клубе з дзецьмі праведзена гутарка-папярэджанне “Ні ноччу, ні днём не жартуй з агнём”. Бібліятэкар расказала дзецям, што агонь наш сябар, калі мы ставімся да яго разумна і беражліва. Аднак, калі мы не задумваемся аб правілах бяспекі пры карыстанні ім, ён ператвараецца ў самага лютага ворага. Дзеці гаварылі аб прычынах узнікнення пажару, нагадалі аб правілах паводзін на пажары. У канцы мерапрыемства дзецям былі ўручаны памяткі з правіламі пажарнай бяспекі. Просмотры: 57

  • “Фізкульт-УРА!”

    “Фізкульт-УРА!”

    Лета – цудоўная пара для забаў, весялосці, рухомых гульняў на свежым паветры. Работнікі Крывіцкай сельскай бібліятэкі-клуба сабралі дзяцей аграгарадка на імправізаваную гульню “Фізкульт—УРА!”. Удзельнікам было прапанавана разбіцца на дзве каманды і выбраць капітана. Пачалася гульня з эстафеты з абручамі. Далей праводзіліся розныя спартыўныя конкурсы, гульні з мячом і з вяроўкай. Змаглі каманды памерацца не толькі хуткасцю і спрытам, але і сілай, падчас перацягвання…

  • ВЯСЁЛАЯ ФОТАСЕСІЯ “Я і ПРЫРОДА”

    ВЯСЁЛАЯ ФОТАСЕСІЯ “Я і ПРЫРОДА”

    Лета – гэта ідэальны час, каб атрымаць асалоду ад прыгажосці прыроды. Прыродныя ландшафты, разнастайныя кветкі, зеляніна дрэў і яркае сонца ствараюць ідэальную атмасферу для фотасесіі. 16 жніўня бібліятэкар Каралінскай інтэграванай бібліятэкі запрасіла дзяцей на вясёлую фотасесію “Я і прырода”. Юныя чытачы зрабілі незабыўныя і прыгожыя здымкі, якія доўга будуць нагадваць аб шчаслівых і яркіх момантах не толькі лета, але і аб сустрэчы з прыродай. Просмотры: 75