Рубрика: Новості_бел
-

День информирования «Кибербезопасность и профилактика киберпреступлений»
У Зэльвенскай раённай бібліятэцы быў праведзены Дзень інфармавання “Кібербяспека і прафілактыка кіберзлачынстваў”. У цяперашні час кібертэхналогіі не толькі спрасцілі жыццё, але і ўнеслі новыя пагрозы – ўварванне ў рэчаіснасць рознага роду ашуканцаў, выманьваюць грошы з выкарыстаннем лічбавых інструментаў. Пазнаёміўшыся з відамі і распаўсюджанымі схемамі кіберзлачынстваў, удзельнікі мерапрыемства прыйшлі да высновы, што ключавую ролю ў забеспячэнні бяспекі адыгрывае дасведчанасць…
-

“Давайце падорым часцінку дабра”
У Зэльвенскай раённай бібліятэцы прайшла акцыя “Давайце падорым часцінку дабра”. Рабяты пагутарылі пра тое, што такое дабрыня, прачыталі казкі пра добрыя ўчынкі, гулялі ў гульні “Казачны герой — добры ці злы”, “Добрыя рыфмы”, “Скарбонка добрых учынкаў”, якія выклікалі жаданне ў дзяцей здзяйсняць добрыя ўчынкі, аказваць дапамогу тым, хто ў ёй мае патрэбу. Дзеці прыдумлялі свае добрыя справы,…
-

“Такія розныя правы і абавязкі”
У Елкаўскай сельскай бібліятэцы быў арганізаваны ўрок права “Такія розныя правы і абавязкі”. У пачатку мерапрыемства бібліятэкар нагадала дзецям, што менавіта 20 лістапада адзначаецца Сусветны дзень правоў дзіцяці і якія асноўныя законы абараняюць правы дзяцей у свеце і ў нашай краіне. Дзеці падчас гульні засвоілі асноўныя правы і паўтарылі свае абавязкі, прыйшлі да высновы: карыстаючыся сваімі правамі,…
-

“Права на права”
У Міжнародны Дзень правоў дзіцяці ў Бародзіцкай сельскай бібліятэцы прайшоў прававы эрудыт “Права на права”. Бібліятэкар паразмаўляла з дзецьмі аб правах і абавязках, якія з’яўляюцца ў кожнага чалавека з яго нараджэння. Хлопцы паўдзельнічалі ў гульнях “Правы і абавязкі”, “Дазваляецца – забараняецца”. Удзельнікі акцыі прыйшлі да высновы, што кожны грамадзянін мае не толькі правы, але і абавязкі, і павінен іх абавязкова выконваць.…
-

Прававы круіз
У Зэльвенскай раённай бібліятэцы праведзены прававы круіз па тэматычнай выставе “Вектар увагі: правы чалавека”, якая прымеркавана да Міжнароднага Дня правоў чалавека і будзе дзейнічаць па 10 снежня. Галоўнай мэтай прававога круізу з’яўлялася прыцягненне ўвагі грамадскасці да важнасці захавання і абароны правоў чалавека, распаўсюджванні ведаў пра іх, а таксама папулярызацыі літаратуры, прысвечанай гэтай тэматыцы. Просмотры: 62
-

На беларускай радыёхвалі
Крывіцкая сельская бібліятэка-клуб запрасіла наведвальнікаў на гадзіну інфармацыі “На беларускай радыёхвалі”. Вядучая паведаміла аб 100-гадовым юбілеі пачатку радыёвяшчання ў Рэспубліцы Беларусь. “Увага! Гаворыць Мінск!”. Менавіта з гэтых слоў 15 лістапада 1925 года ў 18 гадзін 30 хвілін пачалося радыёвяшчанне радыёстанцыі РВ-10 імя Саўнаркама БССР у Мінску. Сучасны свет немагчымы без радыё, тэлебачання, мабільных тэлефонаў і інтэрнэту. Усё гэта даўно…
-

Гістарычны ваяж
У Бародзіцкай сельскай бібліятэцы для вучняў 6-х класаў школы №3 г.п. Зэльва ім. П. І. Жданава прайшоў гістарычны ваяж “Цудоўны край мой — Беларусь!”. Бібліятэкар расказала дзецям пра нашу краіну – Рэспубліку Беларусь, пра яе славутасці, пра беларускі народ, яго звычаі і традыцыі, пра тое, што трэба з гонарам несці сваё імя — беларус. З вялікім задавальненнем дзеці прынялі ўдзел у віктарынах “Знаўцы роднага краю” і “Мая Радзіма – Беларусь”, у конкурсах “7 цудаў Беларусі” і “Беларускія загадкі”. Просмотры: 54
-

Гутарка “Гвалт у сям’і, гвалт у грамадстве. Так бывае”
У Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе прайшла гутарка “Гвалт у сям’і, гвалт у грамадстве. Так бывае”. У пачатку ўвазе ўдзельнікаў мерапрыемства былі прадстаўлены наглядныя матэрыялы па тэме гвалту і яго прафілактыкі. Бібліятэкар вяла з прысутнымі гаворку пра сям’ю, пра каханне і павагу ў ёй, аб выхаванні падрастаючага пакалення, аб прадухіленні гвалту ў дачыненні да блізкіх людзей. Сям’я для кожнага з нас -самае галоўнае, самае патрэбнае ў жыцці. І калі ў сям’і пануюць паразуменне, давер і цяпло — гэта сапраўднае шчасце. Просмотры: 56
-

“Вам знаёмы такі звярок?”
У Бародзіцкай сельскай бібліятэцы з дзецьмі праведзена гульня-віктарына “Вам знаёмы такі звярок?” Спачатку мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з жывёльным светам Беларусі, расказала, якіх звяроў мы называем драпежнікамі, аб звычках дзікіх звяроў. Затым у гульнявой форме зачытвала інфармацыю аб той ці іншай жывёле, а дзеці вызначалі, аб якім звяры ідзе гаворка. Падчас гульні-віктарыны дзеці даведаліся шмат новай і карыснай інфармацыі пра дзікіх жывёл і пазнаёміліся з…
-

“Добраўпарадкаванне краіны — справа рук кожнага”
У Каралінскай сельскай бібліятэцы з удзелам старшыні Каралінскага сельсавета Бурдука Алега Лявонцьевіча прайшла гутарка—разважанне “Добраўпарадкаванне краіны – справа рук кожнага”. У пачатку мерапрыемства бібліятэкар нагадала, што кіраўнік дзяржавы падпісаў указ №1, якім 2025 год аб’яўлены Годам добраўпарадкавання. Гэты год дае старт пяцігодцы якасці і прадугледжвае комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на стварэнне і падтрыманне зручнага, бяспечнага, сучаснага і эстэтычна арганізаванага асяроддзя жыццядзейнасці людзей. Удзельнікаў мерапрыемства цікавіла пытанне аб добраўпарадкаванні нашага аграгарадка, якія будуць змены. Алег Лявонцьевіч агучыў, што ў планах на будучыню па добраўпарадкаванні аграгарадка, таксама расказаў аб рабоце са старымі дамамі.…



