Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Рубрика: Новості_бел

  • ФАЛЬКЛОРНЫЯ ВЯЧОРКІ

    ФАЛЬКЛОРНЫЯ ВЯЧОРКІ

    У Кашалёўскай сельскай бібліятэцы сабраліся маленькія чытачы на фальклорныя вячоркі “Жнівень свята прыпас – тройчы святкуе Спас”. Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў з вясёлымі і радаснымі святамі трох Вялікіх Спасаў, якія адзначаюцца ў жніўні месяцы: мядовым, яблычным і арэхавым. У гульнявой форме было расказана пра значэнне гэтых трох святаў і як яны святкаваліся. Дзеці з вялікім задавальненнем гулялі, весяліліся, адгадвалі загадкі, дзяліліся добрым словам. Усе разам весела правялі час. Просмотры: 70

  • “ЧЫТАЙ-КАМПАНІЯ”

    “ЧЫТАЙ-КАМПАНІЯ”

    Бібліятэкар Елкаўскай сельскай бібліятэкі правяла для рабят цікавую і пазнавальную гульню бібліадартс “Чытай–кампанія”, галоўнай задачай якога было не толькі максімальна дакладна трапляць у цэль, але і даваць правільныя адказы. Мерапрыемства прайшло ў ажыўленай і пазнавальнай атмасферы. Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні, пакзваючы свае веды і кемлівасць. Нават тым, каму было цяжка з адказам, не сумавалі, а з цікавасцю знаходзілі патрэбную інфармацыю ў кнігах. Бібліадартс стаў выдатнай магчымасцю праверкі ведаў і пашырэння кругагляду. Просмотры: 70

  • “КВЕТКАВАЕ ЦАРСТВА”

    “КВЕТКАВАЕ ЦАРСТВА”

    У Бародзіцкай сельскай бібліятэцы для дзяцей была праведзена віктарына-лато “Кветкавае царства”. Размова ішла пра яркіх прадстаўнікоў лета – кветках. Спачатку пазнаёміліся з легендамі аб кветках, іх карыснымі ўласцівасцямі, якія бываюць кветкі і чым яны адрозніваюцца. Прысутныя сталі актыўнымі ўдзельнікамі віктарыны, з вялікім задавальненнем адказвалі на пытанні і адгадвалі загадкі аб кветках. Просмотры: 73

  • ЭКАЛАГІЧНАЕ ПАВЕДАМЛЕННЕ “НАС АКРУЖАЕ ПРЫГАЖОСЦЬ”

    ЭКАЛАГІЧНАЕ ПАВЕДАМЛЕННЕ “НАС АКРУЖАЕ ПРЫГАЖОСЦЬ”

    Бібліятэкар Каралінскай інтэграванай бібліятэкі для дзяцей з аздараўленчага лагера “Блакітная хваля” падрыхтавала экалагічнае паведамленне “Нас акружае прыгажосць”. Яна пазнаёміла дзяцей са значэннем слова “экалогія”, расказала аб праблемах забруджвання навакольнага асяроддзя і адказнасці кожнага чалавека за чысціню планеты. У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі спаборнічалі ў экалагічных гульнях і конкурсах: “Звалка”, “Экалагічны калейдаскоп”, “Пазнай расліну”, “Народныя прыкметы” і дружна…

  • СВЯТА КРЫНІЧКІ

    СВЯТА КРЫНІЧКІ

    У ясны сонечны летні дзень ладзілася брэндавае мерапрыемства «Свята крынічкі» ў аграгарадку Славацічы. На працягу свята ішла гаворка пра «Крынічку Зенькаўскую», пра паданні, якія перадаюцца ад пакалення да пакалення. Не абышлося і без святочнага канцэрта, які падрыхтавалі для прысутных артысты Зэльвенскага Цэнтра культуры і народнай творчасці. Просмотры: 65

  • “Сузор’е казак Андэрсана”

    “Сузор’е казак Андэрсана”

    З дзяцінства нам вядомыя казкі Андэрсана, яны вучаць міласэрнасці і любові. Героі казак Андэрсана любімыя і малымі, і дарослымі. У Елкаўскай сельскай бібліятэцы для дзяцей аздараўленчага прышкольнага лагера “Вясёлка” быў арганізаваны літаратурны турнір “Сузор’е казак Андэрсана”. Спачатку мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з біяграфіяй і цікавымі фактамі з жыцця казачніка. Затым усе разам адправіліся ў дзіўную…

  • «Чытай, гуляй і адпачывай»

    «Чытай, гуляй і адпачывай»

    Усе дзеці любяць лета, бо гэта самы яркі і вясёлы час года. А галоўнае, летам можна знайсці мноства займальных заняткаў! Сёння бібліятэкары Зэльвенскай раённай бібліятэкі правялі з рабятамі забаўляльную гадзіну «Чытай, гуляй і адпачывай» на дзіцячай пляцоўцы, у мікрараёне «Паўночны». У гульнявую праграму былі ўключаны загадкі, віктарыны, гульні і іншыя забавы. Звонкі смех, шчаслівыя твары…

  • Літаратурны лабірынт “Чытайце, чытайце, старонкі гартайце”

    Літаратурны лабірынт “Чытайце, чытайце, старонкі гартайце”

    Бібліятэкар Каралінскай інтэграванай бібліятэкі правяла для дзяцей з дзіцячага аздараўленчага лагера “Блакітная хваля” літаратурны лабірынт “Чытайце, чытайце, старонкі гатайце”. У ходзе мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з кніжнымі навінкамі, здзейснілі займальныя падарожжа па літаратурных творах, актыўна паўдзельнічалі ў літаратурнай віктарыне, пазнавальных конкурсах, успомнілі прыказкі і прымаўкі пра кнігі і чытанне, пагулялі ў гульні. Мерапрыемства атрымалася пазнавальным, цікавым…

  • “Раім пачытаць: Дзень новай кнігі”

    “Раім пачытаць: Дзень новай кнігі”

    Новыя кнігі ў бібліятэцы заўсёды радасць для чытача і бібліятэкара. Кожнаму кнігалюбу знаёма адчуванне, якое атрымліваеш ад сустрэчы з новай кнігай. Гэта прадчуванне паглыблення ў яшчэ нязведаны свет кнігі, пах друкарскай фарбы, хруст новых старонак… Падчас выезду бібліёбуса ў вёсцы Манцякі прайшоў дзень інфармацыі “Раім пачытаць: Дзень новай кнігі”. На выставе была прадстаўлена мастацкая літаратура…

  • “Твой выбар – цвярозы лад жыцця”

    “Твой выбар – цвярозы лад жыцця”

    Бібліятэкар Бародзіцкай сельскай бібліятэкі прыняла ўдзел у правядзенні раённай акцыі “Твой выбар –цвярозы лад жыцця”, якая праходзіла ў рамках праекта “Здаровы лад жыцця аграгарадка Бародзічы”. Удзельнікам была прапанавана выстава-папярэджанне “Алкагалізм – вораг здароўю і грамадству”, на якой размяшчаліся матэрыялы антыалкагольнай накіраванасці. Просмотры: 62