Рубрика: Новості_бел
-

“Мы будзем весяліцца і гуляць”
Выхаванцы аздараўленчага лагера “Блакітная хваля” з задавальненнем паўдзельнічалі ў гульнявым ералашы “Мы будзем весяліцца і гуляць”, які падрыхтавалі і правялі для іх бібліятэкары Зэльвенскай раённай бібліятэкі. Рабяты весела і цікава правялі час, паўдзельнічалі ў цікавых гульнях, атрымалі велізарную асалоду ад конкурсаў, і, вядома ж, набылі добры настрой. Просмотры: 84
-

Акцыя па добраўпарадкаванні “Зялёны дзень у бібліятэцы”
Акцыю па добраўпарадкаванні “Зялёны дзень у бібліятэцы” арганізавала са сваімі юнымі чытачамі бібліятэкар Кашалёўскай сельскай бібліятэкі-клуба. Спачатку рабяты з задавальненнем паслухалі парады бібліятэкара, прысвечаныя беражлівым адносінам да прыроды і навакольнага асяроддзя. А далей дзеці пастараліся ўнесці лепту ў росквіт свайго краю. Удзельнікі акцыі дапамаглі бібліятэкару прывесці ў парадак прыклубную тэрыторыю і кветкавыя клумбы. Просмотры: 98
-

“Лета з кнігай на лаўцы”
Што можа быць лепш, чым чытанне любімых кніг на свежым паветры летнім днём, бо гэта так цікава і займальна! Бібліятэкары Зэльвенскай раённай бібліятэкі правялі літаратурную гадзіну “Лета з кнігай на лаўцы” у дзіцячым аздараўленчым лагеры “Блакітная хваля”. У ходзе мерапрыемства, рабяты з задавальненнем пагрузіліся ў свет паэзіі, дэкламуючы любімыя творы вядомых аўтараў. Яны з азартам адгадвалі творы,…
-

Гадзіна інфармацыі “Чай сваімі рукамі”
У Славаціцкай сельскай бібліятэцы-клубе прайшла гадзіна інфармацыі “Чай сваімі рукамі”. Бібліятэкар распавяла ўдзельнікам, што многія любяць рыхтаваць гарбату з свежых лісцяў парэчкі, суніцы, вішні, мяты… І на зіму многія нарыхтоўваюць гэтыя прадукты. Для таго каб атрымалася смачная і духмяная гарбата, важна правільна выбраць расліны для яе падрыхтоўкі. Удзельнікі мерапрыемства падзяліліся рэцэптамі прыгатавання гарбаты, якія перадаюцца з…
-

“Ні ноччу, ні днём не жартуй з агнём!”
У Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе прайшла гутарка-папярэджанне з удзелам інспектара МНС “Ні ноччу, ні днём не жартуй з агнём!”. Чалавек мацней агню, ён можа кіраваць ім, але прыходзіць бяда калі чалавек губляе ўладу над агнём. Кароткае, але страшнае слова – пажар. Дзецям было расказана пра тое, што можа прывесці да пажару ў доме, чым страшны пажар…
-

“Фантазіі лета”
Усе любяць маляваць: і дзеці, і дарослыя. А малюнак на асфальце заўсёды адрозніваецца пазітывам. І прычыны таму ёсць: свежае паветра, калектыў азартных аднадумцаў і зададзеная тэма. Дзіўныя сляды ад крэйды з’явіліся на шэрай няроўнай паверхні асфальту, якія стварылі юныя чытачы Кашалёўскай сельскай бібліятэкі-клуба падчас правядзення арт-тэрапіі малюнкі на асфальце “ Фантазіі лета”. Бо няма нічога прасцей,…
-

Гульнявы ералаш “Мы будзем весяліцца і гуляць”
Каб канікулы ў дзяцей праходзілі цікава, пазнавальна і займальна, бібліятэкары імкнуцца арганізаваць іх летні вольны час праз гульню і кнігу. А сёння бібліятэкары Зэльвенскай раённай бібліятэкі запрасілі рабят на гульнявы ералаш “Мы будзем весяліцца і гуляць” на дзіцячай пляцоўцы ў мікрараёне “Паўднёвым”. Дзеці акунуліся ў вясёлую і сяброўскую атмасферу, пагулялі ў цікавыя настольныя гульні і вясёлыя эстафеты.…
-

Забаўляльная праграма “Пагуляем, пашумім”
Усе дзеці любяць лета, бо гэта самая яркая і вясёлая пара года. А лепшае правядзенне часу — гэта рухомыя гульні на свежым паветры. Бібліятэкары Зэльвенскай раённай бібліятэкі правялі для адпачываючых аздараўленчага лагера “Блакітная хваля” забаўляльную праграму “Пагуляем, пашумім”, у якую былі ўключаны загадкі, эстафеты, конкурсы, віктарыны на летнюю тэму. Удзельнікаў чакалі няпростыя выпрабаванні на спрытнасць, смеласць і кемлівасць. Дзеці выдатна справіліся. Вельмі спадабаліся дзецям гульні: “Адкажы на пытанне”, “Адгадай загаданае”, “Вясёлы кенгуру”. Падчас мерапрыемства ўсе ўдзельнікі атрымалі зарад бадзёрасці і выдатнага настрою. Просмотры: 75
-

“Новае пакаленне – выбірае чытанне”
Дзіцячае чытанне – тэма, якая не можа не хваляваць. Бо менавіта ў дзяцінстве закладваецца самая вялікая любоў да чытання. А вось адбудзецца яна ці не, ці пройдзе з чалавекам скрозь гады – залежыць ад многага. У тым ліку ад бібліятэчных работнікаў, ад іх умення адкрыць дзіцяці неабсяжны свет кніг. У Зэльвенскай раённай бібліятэцы прайшла акцыя “Новае пакаленне…
-

“Лета з кнігай на лаўцы”
Лета – выдатны час для зносін з сябрамі, а асабліва выдатныя сустрэчы з любімай кнігай. Падчас выезду бібліобуса Зэльвенскай раённай бібліятэкі ў вёсцы Марціновічы прайшла літаратурная гадзіна “Лета з кнігай на лаўцы”. Дзеці займальна і цікава правялі свой вольны час у сонечны летні дзень: чыталі свае любімыя кнігі на свежым паветры, дзяліліся ўражаннямі аб прачытаным, адказвалі на…



