Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Рубрика: Новості_бел

  • Літаратурны лабірынт “Чытайце, чытайце, старонкі гартайце”

    Літаратурны лабірынт “Чытайце, чытайце, старонкі гартайце”

    Бібліятэкар Каралінскай інтэграванай бібліятэкі запрасіла сваіх юных чытачоў на літаратурны лабірынт “Чытайце, чытайце, старонкі гартайце”. Адказваючы на пытанні літаратурнай віктарыны, адгадваючы загадкі, удзельнічаючы ў конкурсах і гульнях: “Размінка”, “Тэатральны”, “Гара прыказак”, “Збярыцеся ў кніжку”, дзеці змаглі праявіць свае лепшыя якасці: эрудыцыю, знаходлівасць, лагічнае мысленне, уменне працаваць у камандзе, і, самае галоўнае, праверыць свае веды ў…

  • “Чытайце, чытайце, старонкі гартайце”

    “Чытайце, чытайце, старонкі гартайце”

    У Славаціцкай сельскай бібліятэцы-клубе, падчас літаратурнага лабірынта “Чытайце, чытайце, старонкі гартайце”, сабраліся дзеці, якія прыехалі на адпачынак да бабуль і дзядуляў на лета. Рабяты разгадвалі рэбусы, пазнаёміліся з навінкамі літаратуры, адказвалі на пытанні віктарыны. Мерапрыемства атрымалася пазнавальным, цікавым і запамінальным! Просмотры: 81

  • Бібліятэчная палянка “А пачытаем разам гэтую кніжку”

    Бібліятэчная палянка “А пачытаем разам гэтую кніжку”

    Лета – час адпачынку, гульняў, паходаў на прыроду і займальных падарожжаў на свежым паветры, але не варта забываць пра чытанне, таму што любы адпачынак павінен быць праведзены з карысцю. Бібліятэкарам Бародзіцкай сельскай бібліятэкі была арганізавана бібліятэчная палянка “А пачытаем разам гэтую кніжку”. За межамі сцен бібліятэкі, на ўтульнай палянцы, размясціліся юныя аматары чытання. Былі прачытаны…

  • “Настрой на УРА”

    “Настрой на УРА”

    Дваццатага ліпеня работнікі Крывіцкай сельскай бібліятэкі-клуба запрасілі дзяцей аграгарадка Крывічы на вясёлыя гульні “Настрой на УРА”. Вядучая нагадала дзецям, што працягваюцца летнія канікулы, а канікулы гэта здорава! Кожны дзень летняга календара трэба правадзіць радасна і весела. Удзельнікам было прапанавана стварыць дзве каманды і выбраць капітанаў каманд. Пачалася гульня з інтэлектуальнай размінкі. Рабяты змаглі праявіць свае…

  • Урок бяспекі “Не бывае пажар выпадковым”

    Урок бяспекі “Не бывае пажар выпадковым”

      Бібліятэкар Кашалёўскай сельскай бібліятэкі-клуба для маленькіх чытачоў арганізавала і правяла ўрок бяспекі “Не бывае пажар выпадковым”, падчас якога яна яшчэ раз напомніла сваім чытачам аб прычынах, якія прыводзяць да пажараў, аб небяспечных сітуацыях. Пазнаёміла ўдзельнікаў урока бяспекі з самымі распаўсюджанымі сродкамі пажаратушэння, нагадала дзецям што самы галоўны спосаб абараніць сябе ад пажару – самому…

  • “Зялёны дзень у бібліятэцы”

    “Зялёны дзень у бібліятэцы”

    Бібліятэкар Крывіцкай сельскай бібліятэкі-клуба, разам са сваімі чытачамі, арганізавала акцыю па добраўпарадкаванні “Зялёны дзень у бібліятэцы”. У пачатку сустрэчы яна нагадала дзецям, што 2025 год аб’яўлены ў Беларусі Годам добраўпарадкавання. Разам паразважалі над паняццем “добраўпарадкаванне”, зрабілі выснову, што кожны здольны ўнесці сваю лепту ў паляпшэнне і росквіт роднай зямлі. Бібліятэкар падкрэсліла, што пачынаць з малога…

  • Літаратурная альтанка

    Літаратурная альтанка

    Бібліятэкар Бародзіцкай сельскай бібліятэкі арганізавала для дзяцей літаратурную альтанку “Чароўны казачны сусвет”, падчас якой дзеці не толькі пачыталі прыгожа і ярка ілюстраваныя кнігі, але распавялі пра свае любімыя казкі. Потым пагулялі ў пазлы, паўдзельнічалі ў конкурсах: “Бліц-апытанне”, “Загадкі-абманкі”, “Загадкавы”. Адным словам, цікава і карысна правялі свой вольны час. Просмотры: 73

  • “Лета з кнігай на лаўцы”

    “Лета з кнігай на лаўцы”

    Не прыйшлося і сёння сумаваць дзецям на дзіцячай пляцоўцы ў мікрараёне “Паўночны” па вуліцы Чыгуначнай. Бібліятэкары Зэльвенскай раённай бібліятэкі падрыхтавалі для іх літаратурную гадзіну “Лета з кнігай на лаўцы”. Дзеці разглядалі новыя кнігі, прадстаўленыя на выставе, адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны, а таксама сеўшы на лаўку кожны жадаючы змог на свежым паветры ў ясны, сонечны дзянёк…

  • Гульнявая праграма

    Гульнявая праграма

    У лагеры “Блакітная хваля” бібліятэкары Зэльвенскай раённай бібліятэкі правялі гульнявую праграму “Рэальная віртуальнасць”. Тэмай праграмы стала камп’ютарная залежнасць, якая з’яўляецца на сённяшні дзень распаўсюджанай праблемай сярод дзяцей і падлеткаў. Падчас мерапрыемства бібліятэкары пастараліся данесці дзецям, што камп’ютар можна выкарыстоўваць не толькі ў якасці цацкі, але і як цікавы сродак для атрымання новых ведаў. Бібліятэкары не…

  • “Летние приклюЧтения”

    “Летние приклюЧтения”

    Ні для каго не сакрэт, што лета – ідэальная пара для адпачынку. Адпачываць можна на моры, ці ў гарах, а яшчэ адпачываць можна разам з бібліятэкай. 18 ліпеня, у цёплы і сонечны дзянёк, бібліятэкар Елкаўскай сельскай бібліятэкі запрасіла сваіх юных чытачоў з дзіцячага цэнтра развіцця дзіцяці аг. Елка на бібліапікнік “Летние приклюЧтения”. Удзельнікі бібліапікніка з…