Рубрика: Новості_бел
-

Інфармацыйны паток “Роднага агарода — шчодрыя дары”
У Кашалёўскай сельскай бібліятэцы-клубе з дзецьмі праведзены інфармацыйны паток “Роднага агарода – шчодрыя дары”. Бібліятэкар расказала маленькім чытачам пра агародніну, якая расце на градках і пра тое, як яе вырошчваюць. Дзецям было дадзена заданне намаляваць самую для іх любімую і смачную агародніну, а затым усё дружна адказвалі на пытанні віктарыны аб шчодрых дарах агарода. Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся…
-

Калейдаскоп рэкамендацый “Лідзія Арабей — децям”
27 чэрвеня бібліятэкар Каралінскай інтэграванай бібліятэкі запрасіла сваіх маленькіх чытачоў на калейдаскоп рэкамендацый “Лідзія Арабей — дзецям”, які быў прысвечаны 100–годдзю з дня нараджэння беларускай пісьменніцы Лідзіі Арабей. Пад час мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам юбіляра. Прачыталі і абмеркавалі апавяданне “Добрая фея”. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар парэкамендавала дзецям падчас летніх канікул прачытаць апавяданні Лідзіі Арабей: “Мама”, “Мікіткін сон”, “Новы сшытак”. Просмотры: 113
-

Гульнятэка “Весялосць у бібліятэцы”
Не ведаеце чым заняцца ў летні дажджлівы дзень? А ўсё проста! Трэба ісці ў бібліятэку! Сёння ў Зэльвенскай раённай бібліятэцы было горача. Рабяты з аздараўленчага лагера “Здаравячок” весяліліся ад душы. Яны ўдзельнічалі ў розных конкурсах, з азартам гулялі ў рухомыя і настольныя гульні, спявалі і нават танцавалі. Мерапрыемства пакінула масу уражанняў, радасці і жадання зноў прыйсці ў бібліятэку Просмотры: 85
-

“Белая смерць стукаецца ў кожны дом, адчыненыя ёй дзверы?”
Бібліятэкар Крывіцкай сельскай бібліятэкі-клуба да Міжнароднага дня барацьбы з ужываннем наркатычных сродкаў і іх незаконныі абаротам з жыхарамі аграгарадка Крывічы правеяла акцыю-пытанне “Белая смерць стукаецца ў кожны дом, адчыненыя ёй дзверы?”. Падчас акцыі людзям нагадалі пра шкоду наркотыкаў, аб згубным уздзеянні наркотыкаў на здароўе чалавека, аб цяжкім пакаранні за іх захоўванне і распаўсюджванне. Удзельнікам акцыі былі…
-

Дзень здароўя “Спорт супраць наркотыкаў”
26 чэрвеня да Міжнароднага дня барацьбы з ужываннем наркатычных сродкаў і іх незаконныі абаротам у Славаціцкай сельскай бібліятэцы-клубе прайшоў Дзень здароўя “Спорт супраць наркотыкаў”. У ходзе мерапрыемства гаворка ішла пра наркотыкі, пра наступствы ўжывання наркатычных рэчываў. Дзеці аднадушна выказаліся за здаровы лад жыцця, правільнае харчаванне, захаванне рэжыму дня і заняткі спортам. Падлеткі ўдзельнічалі ў конкурсах:…
-

Відэаўрок “Наркотыкі. Два крокі ад бездані”
У Каралінскай інтэграванай бібліятэцы з падлеткамі праведзены відэаўрок “Наркотыкі. Два крокі ад бездані”. Любыя наркотыкі выклікаюць залежнасць, а яна абмяжоўвае свабоду выбару, замінаючы займацца карыснымі і цікавымі справамі. Пра гэта яшчэ раз падчас мерапрыемства бібліятэкар нагадала сваім юным чытачам. Мерапрыемства пачалося з прагляду відэароліка “Жорсткая праўда”. Затым правялі бурнае абмеркаванне ўбачанага. Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі пазнаёміліся…
-

Гадзіна весялосці “Колькі фарбаў у лета”.
Сёння бібліятэкары Зэльвенскай раённай бібліятэкі весялілі дзяцей і на дзіцячай пляцоўцы па вуліцы Чыгуначнай у мікрараёне “Паўночны”. Яны падрыхтавалі ім гадзіну весялосці “Колькі фарбаў у лета”. Дзеці чыталі кнігі, малявалі, складалі пазлы, гулялі ў розныя настольныя і рухомыя гульні. Было вельмі цікава і весела. Просмотры: 85
-

“Колькі фарбаў у лета”
Работнікі Зэльвенскай раённай бібліятэкі ў чарговы раз весялілі дзяцей у аздараўленчым лагеры «Блакітная хваля». Цяпер бібліятэкары падрыхтавалі для іх хвілінку-весялінку “Колькі фарбаў у лета”. Дзеці з цікавасцю і захапленнем адгадвалі загадкі, чыталі вясёлыя вершы, а таксама пагулялі ў розныя настольныя і рухомыя гульні. Час праляцеў весела, а галоўнае з карысцю. Просмотры: 77
-

“Моладзь на хвалі здароўя”
Да Міжнароднага дня барацьбы з ужываннем наркатычных сродкаў і іх незаконнага абароту з рабятамі, якія адпачываюць у аздараўленчым лагеры “Блакітная хваля”, работнікі Зэльвенскай раённай бібліятэкі правялі вусны часопіс “Моладзь на хвалі здароўя”. Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі актуальныя на сённяшні дзень праблемныя пытанні: што такое наркотыкі, ці з’яўляюцца нікацін або алкаголь наркотыкамі, што штурхае чалавека да гэтых шкодных…
-

“Наркаманія. Два крокі ад бездані”
Падчас відэаўрока “Наркаманія. Два крокі ад бездані”, прымеркаваным да Міжнароднага дня барацьбы з ужываннем наркатычных сродкаў і іх незаконным абаротам, бібліятэкар Барадзіцкай сельскай бібліятэкі нагадала дзецям пра тое, што такое наркаманія, чым небяспечна ўжыванне наркотыкаў, чаму людзі становяцца наркаманамі і як можна пазбегнуць ўжыванне наркотыкаў. Удзельнікі мерапрыемства паглядзелі відэафільм “Наркаманія. Два крокі ад бездані”. Просмотры: 72



