Рубрика: Новості_бел
-

«Загадкі лета»
Бібліятэкар Славаціцкай сельскай бібліятэкі-клуба запрасіла маленькіх чытачоў на забаўляльна-пазнавальную гадзіну «Загадкі лета». Дзеці з задавальненнем пагрузіліся ў атмасферу мерапрыемства. Ім неабходна было прайсці ўсе станцыі: “Чытальня пад бярозай”, “Адгадай загадку”, “Гульня з мячам”, “Малюнкі на прыродзе”. Далей дзеці адгадвалі загадкі, пазнаёміліся з навінкамі дзіцячай літаратуры. Дзень прайшоў весела і цікава, а самае галоўнае з карысцю. Просмотры: 68
-

«Маленькім беларусам пра вялікую Беларусь»
Цікава і пазнавальна прайшла гульня-віктарына «Маленькім беларусам пра вялікую Беларусь« у Каралінскай інтэграванай бібліятэцы. Мерапрыемства праходзіла ў форме спаборніцтва, дзе кожны з рабят змог сябе праявіць у галіне ведаў аб нашай краіне. Падчас гульні-віктарыны дзеці адгадвалі загадкі, выконвалі заданні: «Ці дакладна зацвярджэнне?», «Эрудыт”, “Чым багатыя – тым і рады”, удзельнічалі ў конкурсах: “Перакладчык”, “Славутасці Беларусі», успаміналі…
-

“Маленькім беларусам аб вялікай Беларусі”
Бібліятэкар Крывіцкай сельскай бібліятэкі-клуба прапанавала дзецям паўдзельнічаць у пазнавальнай віктарыне «Маленькім беларусам аб вялікай Беларусі», з дапамогай якой можна даведацца, наколькі добра яны ведаюць сваю краіну. У якасці размінкі быў праведзены бліц-турнір. Затым удзельнікам гульні было прапанавана на лістках розныя заданні. Прапаноўваліся пытанні па гісторыі ўзнікнення Беларусі, аб яе адміністрацыйным дзяленні, галоўных славутасцях і знакамітых людзях,…
-

“Пад ветразем кнігі”
Цікавым і пазнавальным атрымалася мерапрыемства на бібліятэчнай пляцоўцы Бародзіцкай сельскай бібліятэцы. Дзеці адгадвалі загадкі, успаміналі і складалі прыказкі пра кнігі і чытанні, расказалі пра свае любімыя творы і іх аўтараў. У адной з новых кніг дзеці даведаліся, што васілёк сіні атрымаў ганаровае званне «Расліна года — 2025». Пазнаёміліся з паходжаннем гэтай прыгожай кветкі і яе карыснымі ўласцівасцямі. Пасля мерапрыемства рабяты выбралі сабе ў бібліятэцы кнігі для пазакласнага чытання на лета. Просмотры: 61
-

«Маленькім беларусам пра вялікую Беларусь»
У Кашалёўскай сельскай бібліятэцы-клубе сабраліся маленькія чытачы на гульню-віктарыну “Маленькім беларусам пра вялікую Беларусь». Спачатку бібліятэкар расказала аб сімвалах нашай краіны, абласных цэнтрах і сталіцы Рэспублікі Беларусь. Таксама закраналіся пытанні Вялікай Айчыннай вайны. Далей дзецям было прапанавана адказаць на пытанні віктарыны. Дзеці паказалі добрыя веды, але падзяліліся з бібліятэкарам, што шмат новага і цікавага яны…
-

Гучныя чытанні-разважанні “Мір усім дзецям на планеце”
У Князеўскай сельскай бібліятэцы для адпачывальнікаў прышкольнага лагера Князеўскай СШ прайшлі гучныя чытанні-разважанні “Мір усім дзецям на планеце”. Дзеці самі зачытвалі ўрыўкі твораў, у якіх ішла гаворка пра юных герояў Вялікай Айчыннай вайны. Далей дзеці абмяркоўвалі цяжкі час у гады вайны і адвагу, смеласць юных герояў таго часу. Просмотры: 63
-

“Раз, два, тры, чатыры, пяць — летам няма калі сумаваць”
Бібліятэкар Елкаўскай сельскай бібліятэкі арганізавала для дзяцей конкурсна-гульнявую праграму “Раз, два, тры, чатыры, пяць — летам няма калі сумаваць». І сапраўды, сумаваць дзецям не прыйшлося, таму-што былі арганізаваны вясёлыя і пацешныя гульні, такія як: “Самы уважлівы”, “Вясёлы заапарк”, “Пытанні-жарты” і іншыя. За захопленай і эмацыйнай гульнёй ніхто не заўважыў, як хутка праляцеў час. Падчас мерапрыемства рабяты атрымалі…
-

“Летам няма калі сумаваць”
Бібліятэкары Зэльвенскай раённай бібліятэкі арганізавалі для дзяцей у мікрараёне “Паўночны” па вуліцы Чыгуначнай літаратурную альтанку “Летам няма калі сумаваць”. І, нягледзячы, на непагодлівае надвор’е дзеці чакалі прыезду бібліятэкараў, якія пазнаёмілі іх з навінкамі літаратуры і перыёдыкі, падрыхтавалі розныя гульні, у якія рабяты з задавальненнем пагулялі. Просмотры: 62
-

“Гэтыя добрыя казкі”
Работнікі Зэльвенскай раённай бібліятэкі для дзяцей аздараўленчага лагера “Блакітная хваля” правялі гадзіну казкатэрапіі “Гэтыя добрыя казкі”. У ходзе мерапрыемства дзеці прадэманстравалі выдатныя веды аб прачытаных казках, удзельнічаючы ў конкурсах: “Загадкавы”, “Блытаніна”, “Адгадай з якой казкі гэтыя радкі”. Асаблівую цікавасць у юных чытачоў выклікала гульня “Казачныя прадметы”, якія знаходзіліся ў чароўным куфэрку. Сустрэча атрымалася вясёлай, цікавай…
-

“Звяры і птушкі на старонках дзіцячых кніг”
Бібліятэкар Бародзіцкай сельскай бібліятэкі падчас літаратурнага гіда “Звяры і птушкі на старонках дзіцячых кніг” пазнаёміла дзяцей з асаблівасцямі творчасці выдатных дзіцячых пісьменнікаў: В.Біянкі, В.Кастрючина, Д.Маміна-Сібірака, Р.Кіплінга. Некаторыя творы ўжо былі дзецям знаёмыя і яны падзяліліся ўражаннямі пра іх, а яшчэ распавялі пра сваіх хатніх жывёл. Далей рабяты паўдзельнічалі ў гульнях: “Дакажы слоўца”, “Рыбы, звяры, птушкі”,…



